Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра матч Кубка Федэрацый і іншыя самыя прыкметныя навіны выхадных.


1. Тэнісісткі зборнай Беларусі выйшлі ў паўфінал Кубка Федэрацый. У Браўншвайгу беларускі абыгралі зборную Германіі з сухім лікам 4:0.

Вырашальнае ачко ў гасцявым чвэрцьфінальным матчы прынесла лідар зборнай Арына Сабаленка, якая абыграла Лауру Зігемунд — 6:1, 6:1.

Нагадаем, у першы дзень спаборніцтваў Арына Сабаленка перамагла Андрэа Петкавіч — 6:2, 6:1, а Аляксандра Сасновіч была мацнейшай за Таццяну Марыя — 7:6 (7:3), 6:3. У парным паядынку Лідзія Марозава і Вікторыя Азаранка абыгралі Ганну-Лену Гронефельд і Мону Бартэль.

У паўфінале наша зборная сустрэнецца з камандай Аўстраліі на яе пляцоўцы, сустрэча пройдзе 20—21 красавіка. Адзначым, што зборныя Беларусі і Аўстраліі яшчэ ні разу не сустракаліся ў матчах Кубка Федэрацый. Другую паўфінальную пару склалі зборныя Францыі і Румыніі. Французскія тэнісісткі ў 1/4 фіналу перамаглі на выездзе Бельгію — 3:1, а румынкі таксама ў гасцях перайгралі чэшскую каманду з лікам 3:2.

2. Беларускія велагоншчыкі з каманды «Мінск» атрымалі тры перамогі на шашэйных спаборніцтвах у Турцыі.

Таццяна Шаракова заняла першае месца на «Гран-пры Аланіі». У іншым старце «Гран-пры Газіпаша» беларуска Іна Савенка першай перасекла фінішную рысу. У спаборніцтвах сярод мужчын у гэтай гонцы найлепшым быў беларус Браніслаў Самойлаў. Яўген Каралёк, які выступаў за зборную Беларусі, стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды ў мужчынскай гонцы на «Гран-пры Аланіі».

Наймацнейшыя беларускія веласіпедысты працягнуць падрыхтоўку да шашэйнага сезона ў Турцыі, а затым вернуцца ў Мінск і будуць рыхтавацца да чэмпіянату свету па веласпорце на трэку, які з 27 лютага стартуе ў польскім Прушкаве.

3. Валейбалісткі «Мінчанкі» прайгралі «Уралачцы» з лікам 2:3 у 16-м туры чэмпіянату Расіі ў суперлізе.

У бягучым сезоне абедзве каманды сустракаліся ў Екацярынбургу, у першым крузе чэмпіянату «Уралачка» на дамашняй пляцоўцы 1 снежня 2018 года была мацнейшая з лікам — 3:1.
У мінулым сезоне «Мінчанка» двойчы абыграла ўральскі клуб у Кубку ЕКВ на стадыі чвэрцьфіналу (3:1, 3:0).

Чарговы матч у расійскай суперлізе беларускі клуб правядзе на выездзе 16 лютага супраць чэлябінскага «Дынама-Метар».

4. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова прайграў у 11-м туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў французскаму «Манпелье» з лікам 23:29.

Свой наступны паядынак у групе А Лігі чэмпіёнаў БГК правядзе 16 лютага на сваёй арэне супраць нямецкага клуба «РайнЛевен». Турнірнае становішча ў групе А пасля 11 гульнявых дзён: «Барселона» — 18 ачкоў, «Вардар» — 15, «Вівэ» — 14, «Веспрэм» — 14, «РайнЛевен» — 12, БГК — 5, «Манпелье» — 5, «Крысціянстад» — 5. У плэй-оф ЛЧ выйдуць шэсць найлепшых камандаў.

5. Гандбалісты магілёўскага клуба «Машэка» прайгралі ў першым матчы 1/8 фіналу еўрапейскага Кубка выкліку бельгійскаму «Візэ» з мінімальнай розніцай у ліку — 31:32.

Зваротны паядынак за выхад у чвэрцьфінал адбудзецца 17 лютага ў Бельгіі. Раней у жаночым Кубку выкліку гандбалісткі «Гомеля» выйшлі ў 1/4 фіналу, двойчы абыграўшы ў сябе дома харвацкі клуб «Кока» з Вараждзіна — 30:18 і 32:23.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Насустрач Аўстраліі

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!