Вы тут

Разгледжана эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасці


Як адзначыў падчас пасяджэння прэм'ер-міністр Сяргей Румас, усе аб'екты дзяржаўнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца, неабходна эфектыўна ўключыць у гаспадарчы абарот. Работа па прыцягненні ў абарот маёмасці арганізуецца ў адпаведнасці з Указам № 294. Штогод па ўзгадненні з Прэзідыумам Савета Міністраў зацвярджаецца пералік аб'ектаў для ўключэння іх у эканамічны абарот, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


«Кіраўніком дзяржавы неаднаразова ўказвалася на неабходнасць эфектыўнага задзейнічання ўсіх маёмасных аб'ектаў, ператварэння іх балансатрымальнікаў у высокапрыбытковы актыў або ўключэння ў гаспадарчы абарот іншым чынам, у тым ліку праз продаж альбо перадачу іншаму ўласніку для адкрыцця новага бізнесу і стварэння новых рабочых месцаў», — падкрэсліў Сяргей Румас.

Паводле афіцыйных даных, у Беларусі на канец мінулага года не выкарыстоўвалася больш за 2,26 млн кв. м памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта каля двух працэнтаў ад усёй нерухомай дзяржаўнай маёмасці. «Акрамя недаатрыманых даходаў і страт бюджэту ўласнікі гэтых памяшканняў нясуць павышаныя выдаткі на ўтрыманне такіх аб'ектаў», — заўважыў кіраўнік урада. Усяго ў 2018 годзе органамі дзяржкіравання работа па прыцягненні ў абарот праводзілася на 2870 аб'ектах. Праведзена звыш трох тысяч аўкцыёнаў па рэалізацыі маёмасці, на таргі выстаўлялася больш за 1,5 тысячы аб'ектаў з далейшым паніжэннем пачатковай цаны. Рэальна прададзена 658 аб'ектаў. Пры гэтым 440 аб'ектаў не зацікавілі пакупніка нават пачатковай цаной у адну базавую велічыню.

Механізмы работы з невыкарыстоўваемымі аб'ектамі дзяржаўнай уласнасці ў Беларусі плануецца ўдасканаліць, паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, інфармуе БелТА. «Падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні ўліку, вядзенні адзінага рэестра дзяржмаёмасці. Змяненні накіраваны перш за ўсё на тое, каб павысіць актуальнасць даных, якія ўносяцца ў рэестр. Гэта будуць рабіць непасрэдна самі праваўладальнікі пад кантролем тэрытарыяльных камітэтаў дзяржмаёмасці», — сказаў Андрэй Гаеў.

Увесь працэс работы з данымі будзе арганізаваны ў лічбавай форме. «Любая справаздачнасць, перадача інфармацыі будуць ажыццяўляцца з лічбавых носьбітаў. Інфармацыя пра дзяржмаёмасць будзе прывязаная да карты. Ужо сёння адзіная база маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, прывязаная да картаграфічнага інтэрфейсу, і ў тэставым рэжыме можна бачыць не толькі дакладнае месцазнаходжанне аб'ектаў на карце, але і спадарожную інфармацыю, напрыклад, фатаграфіі», — растлумачыў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Праект указа — наступны крок у пытаннях удасканалення парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю. «У адпаведнасці з праектам дакумента, пашыраецца пералік тэрыторый, на якіх можна адразу, без паэтапнага паніжэння цаны, прадаваць аб'екты за адну базавую велічыню. Даецца магчымасць удзельнічаць у аўкцыёнах па продажы такой маёмасці адразу фізічным асобам, каб яны маглі займацца рамеснай дзейнасцю, дзейнасцю ў сферы агратурызму. Паляпшаюцца ўмовы, звязаныя з атрыманнем растэрміноўкі аплаты. Калі сёння яна даецца на адзін год (для арандатараў — да пяці гадоў), то цяпер па агульным правіле растэрміноўка будзе прадастаўлена на тэрмін да трох гадоў, што зробіць больш камфортнымі ўмовы выкупу дзяржаўнай маёмасці», — адзначыў Андрэй Гаеў.

Колькасць нявыкарыстаных аб'ектаў дзяржаўнай нерухомасці ў 2018 годзе зменшылася амаль на 1,8 тысячы. «Каля 300 аб'ектаў былі набытыя за адну базавую велічыню для таго, каб развіваць малы і сярэдні бізнес, ствараць рабочыя месцы. Па выніках мінулага года бачная станоўчая дынаміка, усе паказчыкі атрымалася палепшыць у параўнанні з 2017-м», — дадаў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Загаловак у газеце: Падыходзіць па-гаспадарску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.