Вы тут

У Магілёве ўшанавалі журналістаў рэспубліканскіх і абласных СМІ


Напярэдадні прыгожага свята Нараджэння Хрыстовага ў Магілёве ўшанавалі журналістаў рэспубліканскіх і абласных СМІ. У цёплай сардэчнай абстаноўцы прагучалі віншаванні ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, адбыўся невялічкі канцэрт і цырымонія ўзнагароджвання.


Уладзімір Даманеўскі ўручае пісьмо падзякі спецыяльнаму карэспандэнту газеты «Звязда» (г. Магілёў) Нэлі Зігулі.

— СМІ фарміруюць сёння інфармацыйную прастору. Таму трэба быць вялікім прафесіяналам, каб рабіць гэта дакладна і аб'ектыўна, — падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі.

Губернатар таксама адзначыў, што для ўлады супрацоўніцтва з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі з'яўляецца неад'емнай часткай работы. Ён пажадаў журналістам і надалей заставацца неабыякавымі і сумленнымі, а таксама павіншаваў з надыходзячым святам. Сярод тых, каго адзначыў кіраўнік вобласці, і спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда» па Магілёўскай вобласці Нэлі Зігуля. У падзячным лісце гаворыцца, што фарміраваць імідж Магілёўскай вобласці і ствараць у грамадстве аб'ектыўнае меркаванне пра яе на старонках адной з галоўных і аўтарытэтных крыніц інфармацыі рэспублікі газеты «Звязда» — гэта вельмі вялікая адказнасць.

Ул. інф.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.