Вы тут

Рэцэпты і самаробныя падарункі да зімовых святаў


Навагодняе імбірнае пячэнне

Спатрэбіцца: 300 г пшанічнай мукі, 100 г размякчанага масла, 100 г цукру (лепш карычневага), 2 ст. л. вадкага мёду, 1 ч. л. молатага імбіру, 1 ч. л. молатай карыцы, 0,5 ч. л. молатай гваздзікі, 1 ч. л. разрыхляльніка для цеста, 1 ст. л. парашка какава (калі жадаеце, каб пячэнне было цёмным), 1 вялікае яйка. Для глазуры: цукровая пудра — 250 г, бялок вялікага яйка — 1 шт, лімонны сок — 1 ст. л, цёплая вада — 2-3 ст. л., харчовыя фарбавальнікі (па жаданні).

Масла нарэжце кубікамі, злучыце з цукрам, яйкам — павінна атрымацца аднародная маса. Дадайце муку, соду, спецыі, імбір і какава. Змяшайце. Загарніце цеста ў харчовую плёнку і пастаўце на паўгадзіны ў халадзільнік. Пакладзіце частку цеста на вялікі ліст пекарскай паперы, прыцісніце рукой, накрыйце яшчэ адным лістом і раскачайце качалкай. Павінен атрымацца роўны слой таўшчынёй не больш за 5 мм. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце бляху паперай для выпечкі. Зрабіце з цеста фігуркі (праткніце саломінкай дзірачкі для тасьмы), выкладзіце іх на бляху і адпраўце ў духоўку на 5—7 хвілін. Тое ж самае зрабіце з астатнім цестам. Дайце гатоваму пячэнню астыць і распачынайце ўпрыгожванне. Злучыце ўсе інгрэдыенты глазуры, узбіце міксерам на працягу 8—10 хвілін. Павінна атрымацца шчыльная глянцавая маса. Правядзіце па глазуры нажом, яна павінна трымаць след каля 10 секундаў — такой глазурай зручна маляваць. Калі глазура занадта вадкая, дадайце яшчэ цукровай пудры. Калі, наадварот, вельмі густая, уліце сталовую лыжку цёплай вады. Калі хочаце атрымаць рознакаляровую глазуру — дадайце харчовыя фарбавальнікі. Затым перакладзіце ў кандытарскі мяшок і бярыцеся за ўпрыгожванне. Гатовае пячэнне пакіньце на 3—4 гадзіны, каб глазура застыла. Захоўвайце пячэнне ў кантэйнеры са шчыльнай накрыўкай.


Рыхтуем віншаванні

Паштоўкі з бульбяным прынтам

Гэты мілы прынт атрымліваецца, калі абмакнуць у звычайную гуаш палову бульбы. А астатняе трэба будзе падмаляваць, калі фарба высахне.

Яловая галінка

Дух і водар Новага года перадасць паштоўка з сапраўднай яловай галінкай. Тут і гузікі прыдадуцца.

Чорна-чырвона-белы мінімалізм

Для таго каб стварыць гэтыя цудоўныя паштоўкі, вам спатрэбяцца толькі чорная ручка, чырвоныя гузікі і... добры ўзор перад вачыма.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.