Вы тут

Чаму абвалілася столь у «Арэна-Сіці»


У сталіцы ўжо праверана больш за палову аналагічных аб'ектаў

Адной з найбольш верагодных прычын абрушэння гіпсакардоннай падвеснай столі ў сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці» з'яўляецца парушэнне парадку правядзення будаўніча-мантажных работ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Андрэй Берташ.


«Адна з папярэдніх версій — парушэнне будаўніча-мантажных работ пры ўкладцы гэтай столі. Гэта адна з самых відавочных прычын», — сказаў прадстаўнік МНС у праграме «Вялікі горад».

Дакладную прычыну ўстанаўлівае Следчы камітэт, праводзіцца шэраг экспертыз. «Такіх выпадкаў у нас сапраўды за практыку не было, — адзначыў Андрэй Берташ. — Пасля таго як адбылося гэтае абрушэнне, дадзена даручэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях праверыць усе аб'екты. А ў Мінску іх з такімі ж столямі — 191, і ўжо больш за палову праверана».

Праверкі працягваюцца, іх скончаць праз два тыдні. «І пра гэта будзе паведамлена. Разгледзім усе гэтыя пытанні, якія выяўляюцца. Дадзены тэрміны на ліквідацыю, каб не паўтарыць падобнага», — адзначыў намеснік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС.

Нагадаем, 12 лістапада ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці» абрынулася падвесная столь на плошчы 150 квадратных метраў. У выніку інцыдэнту пацярпелі дзве дзяўчыны. Пасля гэтага камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне праверыць усе аналагічныя столевыя канструкцыі ў гандлёвых аб'ектах Мінска.

Работы ж па аднаўленні канструкцый столі ў «Арэна-Сіці» плануюць завяршыць да 25 снежня, і гандлёвы цэнтр будзе цалкам даступны для наведвальнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.