Вы тут

Абласное дабрачыннае свята збярэ ў Маладзечне каля 800 дзяцей


Абласное навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей адбудзецца ў Маладзечне 28 снежня. Удзельнікамі ўрачыстасці стануць больш за 800 хлопчыкаў і дзяўчынак, паведамілі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, піша БЕЛТА.


Фота: viva-lady.ru

Сярод удзельнікаў - дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных і прыёмных сем'яў, сіроты, пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, навучэнцы кадэцкага вучылішча, актывісты дзіцячага і моладзёжнага руху. Для іх падрыхтавалі навагоднія сюрпрызы, конкурсы, займальнае прадстаўленне і салодкія падарункі.

Мерапрыемства стане для Мінскай вобласці кульмінацыяй рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", якая стартавала 10 снежня і працягнецца да 11 студзеня. У гэтыя дні ў кожным раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, дзіцячыя бальніцы, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, апякунскія і прыёмныя, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і, сем'і з дзецьмі-інвалідамі. Госці акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаць падарункі.

Чакаецца, што ў акцыі "Нашы дзеці" возьмуць удзел больш за 15 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.