Вы тут

Сам з «вусамі». Арцём Аўрайцэвіч — самы юны барбер Беларусі


Каля дзесяці гадоў таму ў нашай краіне адрадзілася мода на вусы і бараду. Разам з гэтым стала запатрабаванай прафесія барбера, і для мужчын паўсюль пачалі адкрывацца барбершопы.


У Маладзечне вучыцца і працуе самы юны барбер Беларусі Арцём Аўрайцэвіч. Цікавасць да гэтай справы ў яго з'явілася задоўга да паступлення ў Маладзечанскі дзяржаўны каледж. У 11 гадоў хлопчык упершыню трапіў у барбершоп, і ўбачанае яго зацікавіла. Ён стаў назіраць за працай майстроў, рабіў замалёўкі, вывучаў матэрыялы інтэрнэту. Першым «кліентам» быў яго малодшы брат. Скончыўшы спецыяльныя курсы, 14-гадовы юнак адкрыў уласную цырульню пад назвай Landspa. Салон карыстаецца вялікай папулярнасцю, і за два гады ў хлопца з'явілася мноства пастаянных кліентаў, якія заўсёды задаволены вынікам.

Аднак Арцём увесь час павышае свой прафесійны ўзровень.

— Мода не стаіць на месцы, і калі не ўдасканальвацца, то ты застанешся ззаду ўсіх, — лічыць юнак.

Хлопец часта ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, і яшчэ не было выпадку, каб ён вярнуўся дамоў без узнагароды. Найбольшае ўражанне на юнага майстра зрабіў фестываль «Неўскія берагі» ў Санкт-Пецярбургу. Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю сярод прафесіяналаў і тое, што Арцём быў адзіным школьнікам, ён усё ж заняў сваё заслужанае першае месца. А два гады таму юнаку ўручылі Рэспубліканскую маладзёжную прэмію ў намінацыі «Fashіon».

— Усе ўзнагароды для мяне значныя. Цяжка вылучыць адну. У кожнага конкурсу ёсць свая «фішка», і ўсюды я выкладваюся на ўсе сто, — кажа хлопец.

Бацькі заўсёды падтрымлівалі выбар сына, а вось сябры часам усміхаліся, на што Арцём адказваў, што прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва таксама павінны сачыць за сабой, за тым, як яны выглядаюць.

Паслугі барбера каштуюць нятанна, але часам майстар робіць бясплатныя стрыжкі. Аднойчы ён адправіўся ў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей сірот і зрабіў хлапчукам свае любімыя модныя стрыжкі «Кроп» і «Андэркат», а ахвотным — яшчэ і Haіr tattoo.

Юнак лічыць, што барберам можа стаць любы, галоўнае — мець цікавасць. Але, гледзячы на працу Арцёма Аўрэйцэвіча, я б з ім паспрачалася. У яго, безумоўна, ёсць талент.

Лаліта ЯБЛОНСКАЯ, вучаніца 10 класа СШ № 1 г. Маладзечна.

Фота з архіва героя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».