Вы тут

Ёлкі запаліліся на Гродзеншчыне


У суботу лясныя прыгажуні зазіхацелі навагоднімі гірляндамі адначасова ва ўсіх мястэчках Гродзенскай вобласці. А вось героі і забаўкі, дзякуючы якім у той дзень ствараўся святочны настрой, у кожным раёне былі свае.


Ашмянскія Дзяды Марозы і Снягуркі прыехалі да ёлкі на незвычайных «карэтах». Тут вам і мотаблок, упрыгожаны казачным аленем, і легкавушка, якую апранулі ў адзенне Дзеда Мароза, і апырсквальнік «Раса», на капоце якога зіхацеў агнямі сімвал надыходзячага года — свіння. Разам з персанажамі мульціка «Шчанячы патруль», бабай Ягой, Лесуном яны забаўлялі дзятву і дарослых.

У Астраўцы Снегавік, Снежная каралева і пушыстыя лясныя жыхары бадзёрылі прысутных зарадкай і вясёлымі карагодамі.

А вось зялёная прыгажуня ў Карэлічах атрымала падарункі ад мясцовых жыхароў, і ўпрыгожылася самаробнымі шарамі, шышкамі, казачнымі дамкамі, паравозікамі і свінкамі.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Запаліліся Ёлкі на Гродзеншчыне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.