Вы тут

«Бытоўка» даедзе да кожнага


Асаблівасць Віцебшчыны ў тым, што тут самая вялікая колькасць населеных пунктаў у краіне — каля 6,3 тысячы. Але, незалежна ад месца пражывання, нават у самых аддаленых і маланаселеных вёсках грамадзяне атрымліваюць комплекс бытавых паслуг.


Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, за дзевяць месяцаў бягучага года жыхарам вобласці аказалі бытавых паслуг на 73,6 мільёна рублёў. Для параўнання, за аналагічны леташні перыяд — 70,3 мільёна.

Начальнік аддзела арганізацыі гандлю і бытавых паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама Наталля Елісеева растлумачыла, што асноўныя бытавыя паслугі — рамонт швейных вырабаў, абутку, мэблі, бытавых машын і прыбораў. А яшчэ — рамонт і тэхнічнае абслугоўванне бытавой радыёэлектроннай апаратуры. Плюс — паслугі пракату, цырульні, фотапаслугі, прыём заказаў у пральню, хімчыстку, выраб рытуальных тавараў...

Звыш 3,3 тысячы суб'ектаў гаспадарання займаюцца «бытоўкай»: 34 % — юрыдычныя асобы, 66 % — індывідуальныя прадпрымальнікі.

У сельскай мясцовасці бытавыя паслугі аказваюць каля 360 суб'ектаў гаспадарання (з іх —71 % — індывідуальныя прадпрымальнікі, 29 % — фірмы, прадпрыемствы). Сёлета колькасць аб'ектаў бытавога абслугоўвання, размешчаных у глыбінцы, павялічылася больш чым на 30.

Формы абслугоўвання для кожнага сельскага населенага пункта вызначаюцца з улікам попыту і патрэбы жыхароў.

Як удакладнілі ў галоўным упраўленні, даступнасць асноўных відаў бытавых паслуг вяскоўцам забяспечваецца не толькі за кошт функцыянавання сеткі стацыянарных аб'ектаў, але і арганізацыяй выязнога абслугоўвання, аказання паслуг па заяўцы.

Абслугоўванне жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак, як правіла, ажыццяўляюць перасоўныя комплексныя прыёмныя пункты. Яны курсіруюць па замацаваных за імі тэрыторыях у адпаведнасці з графікамі. Апошнія ўзгоднены з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады.

«Мабільныя бытоўкі» дазваляюць аказваць некаторыя паслугі на месцы. Напрыклад, у вёсцы можна падстрыгчыся, сфатаграфавацца, а яшчэ зрабіць дробны рамонт швейных вырабаў.

Летась і сёлета ў вобласці, каб пашырыць выязное бытавое абслугоўванне, прадпрыемствы купілі пяць аўтамабіляў («ГАЗ» 2705, якія ў народзе называюць «Газель»). А ўсяго ў парку «бытовак на колах» больш за дваццаць машын.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.