Вы тут

«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»: пяць дзён да завяршэння збору твораў


«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»: пяць дзён да завяршэння збору твораў

Застаецца роўна пяць дзён да завяршэння збору твораў конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», арганізаванага рэдакцыяй часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Больш за чатыры дзясяткі ўдзельнікаў ва ўзросце ад школьнага да пенсійнага, літаратары-прафесіяналы і даследчыкі-аматары. Дзякуючы ім у літаратурнай прасторы краіны з’явяцца новыя біяграфічныя творы, прысвечаныя чатырнаццаці беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

“Віншуем Вас з завяршэннем важнага і яркага перыяду ў Вашай даследчыцкай і творчай дзейнасці і дзякуем за ўдзел у праекце, які мае важныя і яркія мэты”. Ліст, які пачынаецца гэтымі словамі, атрымала першая дзясятка канкурсантаў — тыя, хто ўжо паставіў апошнюю кропку, перачытаў, тое-сёе падправіў, зноў перачытаў, перарабіў канцоўку або пачатак, паздымаў недзе клічнікі, а недзе дадаў шматкроп’яў — іншымі словамі, зрабіў усё ад яго залежнае, каб з чыстым сумленнем чакаць рашэння журы. А члены журы ўжо чакаюць першы дзень лістапада і зашыфраваныя файлы, хвалюючыся не менш, чым самі канкурсанты, “хварэючы” за іх удачу.

Нагадваем: конкурс «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» прымеркаваны да Году малой радзімы і прысвечаны 65-годдзю часопіса «Маладосць». Пераможцамі будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы. Кожны пераможца атрымае Дыплом і матэрыяльнае ўзнагароджанне ад Выдавецкага дома «Звязда» і іншых фундатараў. Лепшыя конкурсныя творы будуць апублікаваны.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.