Вы тут

II Еўрапейскія гульні будуць з песнямі


Журы падвяло вынікі конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.


Пераможцам стала кампазіцыя Wіnnеrs Леаніда (музыка) і Аляксея (словы) Шырыных. Другое месца заняла песня Brіght уеаr, brіght уоu (музыка Яўгена Алейніка, словы Святланы Гераськавай). Трэцяе ў братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных (гурт «Лайтсаўнд»), якія прадставілі на конкурс кампазіцыю Сhаmріоn. У склад журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка ўвайшлі кампазітары, выканаўцы, прадстаўнікі фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года», Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Мінкультуры, Мінспорту і Белтэлерадыёкампаніі. Аўтарам музыкі і слоў будуць выплачаны грашовыя прэміі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.