Вы тут

Колькасць загінулых пры нападзе на каледж у Керчы ўзрасла да 20


Колькасць загінулых пры выбуху і стральбе ў Керчанскім каледжы ўзрасла да 20. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС намеснік кіраўніка гарадской адміністрацыі Дзілявер Мельгазіеў.


"Загінулых - 20 чалавек. Апошні катафалк прывёз у морг цела не трох, а чацвярых чалавек. Знайшлі яшчэ аднаго", - сказаў Мельгазіеў.

Раней паведамлялася пра 19 загінулых разам з тым, хто ўстроіў выбух і стральбу.

Нагадаем, у сераду днём студэнт Керчанскага політэхнічнага каледжа адкрыў стральбу і зладзіў выбух у навучальнай установе, пасля чаго пакончыў з сабой. Акрамя загінулых каля 50 чалавек былі шпіталізаваны, 10 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

Крымінальная справа, распачатая па артыкуле "Тэракт", пазней была перакваліфікаваная на артыкул "Забойства".

У Крыме з чацвярга аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.