Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём маці


Дарагія суайчынніцы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.


З першых дзён жыцця мы захоўваем у душы, як святыню, памяць аб бацькоўскім доме ў дзяцінстве. І ўсё гэта звязана з іменем Маці — першым настаўнікам, мудрым дарадчыкам і самым адданым сябрам.

Ваша абсалютная любоў — галоўная ахова і аснова дабрабыту сем'яў, а значыць, і ўсёй краіны. Толькі вы ведаеце, колькі сіл забіраюць штодзённыя мацярынскія клопаты і перажыванні. І з вялікай годнасцю, незвычайным цярпеннем і самааддачай прысвячаеце сябе гэтаму вялікаму прызначэнню.

Падтрымка шматдзетных бацькоў, жанчын — захавальніц сямейнага ачага — заўсёды будзе сярод галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

Дзякуй вам за сучаснае і будучае роднай Беларусі, якое мы бачым у нашых дзецях.

Няхай яны заўсёды будуць здаровыя і саграваюць любячыя мацярынскія сэрцы сваімі шчаслівымі ўсмешкамі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Самы адданы сябар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.