Вы тут

На Віцебшчыне ў грамадзян закуплена сельгаспрадукцыі на 10,7 млн. руб.


Вядома, што ў Беларусі спажывецкая кааперацыя традыцыйны лідар па нарыхтоўчай дзейнасці. На Віцебшчыне яе ажыццяўляюць у 92 пунктах.


Таксама гэтым займаюцца рознічныя гандлёвыя прадпрыемствы. Купляюць больш за дваццаць відаў сельскагаспадарчай, дзікарослай сыравіны. І не толькі ў грамадзян. У спісе здатчыкаў — фермерскія гаспадаркі, садаводчыя таварыствы і сельскагаспадарчыя кааператывы.

Спажывецкая кааперацыя — асноўны нарыхтоўшчык бульбы, агародніны, садавіны, ягад, грыбоў і іншай вітаміннай прадукцыі.

За восем месяцаў бягучага года ў Віцебскай вобласці ў грамадзян закуплена сельскагаспадарчай прадукцыі больш чым на 10,7 мільёна рублёў.

Першы намеснік старшыні праўлення Віцебскага аблспажыўсаюза Віктар Шуляк паведаміў, што за студзень — жнівень закуплена ў насельніцтва 4468 тон пладоў і ягад. Гэты паказчык з тэмпам росту да аналагічнага перыяду мінулага года 162,1 %. Закуплена 4312 тон яблыкаў, 20 тон сліў, 136 тон так званых культурных ягад, у тым ліку 78 тон клубніц.

Аб'ёмы закупак дзікарослай прадукцыі за восем месяцаў склалі 191,5 тоны і перавысілі нарыхтоўку адпаведнага перыяду мінулага года на 176,1 тоны.

Каб рэалізоўваць айчынныя бульбу і плодаагароднінную прадукцыю ў міжсезонны перыяд, функцыянуюць 16 сховішчаў. Там адначасова можна захоўваць больш за 5,9 тысячы тон.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.