Вы тут

У Бешанковіцкім раёне ў бойцы пасля дыскатэкі забілі мужчыну


У Бешанковіцкім раёне падчас бойкі пасля заканчэння дыскатэкі забілі мужчыну, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся ў аграгарадку Ула 23 верасня ў 02.10. На вуліцы з нажавым раненнем грудной клеткі праваахоўнікі Знайшлі труп 30-гадовага жыхара аграгарадка Нікіціха Шумілінскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, непрацуючы жыхар суседняга раёна разам з сябрамі прыехаў на дыскатэку. Пасля яе заканчэння паміж маладымі людзьмі і мясцовымі жыхарамі ўзнік канфлікт. Падчас яго адзін з удзельнікаў бойкі схадзіў дадому па нажы і вярнуўся да крыўдзіцеля. Адным з іх ён і забіў мужчыну.

Праз некалькі гадзін праваахоўнікі затрымалі падазраванага ў злачынстве. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення (0,65 праміле). Па факце забойства заведзена крымінальная справа.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.