Вы тут

Гомельскія следчыя завяршылі расследаванне рэзананснага забойства жонкі святара ў Азарычах


Гомельскія следчыя завяршылі расследаванне рэзананснага забойства жонкі святара ў Азарычах. Крымінальная справа перададзена пракурору для далейшага накіравання ў суд.


Летась 2 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна ва ўласным доме была знойдзена 42-гадовая жанчына — жонка мясцовага святара — без прыкмет жыцця. Шматлікія цялесныя пашкоджанні на целе загінулай сведчылі аб крымінальным характары смерці. Пачалася інтэнсіўная адпрацоўка ўсіх версій. У выніку ўдалося аднавіць абставіны здарэння і сабраць неабходную доказную базу. Ход расследавання крымінальнай справы знаходзіўся на асабістым кантролі кіраўніцтва УСК па Гомельскай вобласці.

Па версіі следства, летась 1 кастрычніка жыхар вёскі Вязавіца знаходзіўся ў Азарычах і праводзіў рамонтныя работы ў мясцовым праваслаўным храме. Пасля рабочага дня ён патэлефанаваў сваёй дзяўчыне, яны пасварыліся, малады чалавек выпіў спіртнога. Пасля сваркі мужчына вырашыў выкрасці аўтамабіль сям'і святара, каб з'ездзіць на чужой машыне да дзяўчыны. Па звестках следства, увечары малады чалавек прыйшоў у дом настаяцеля храма. Адчыніла яго жонка, хлопец стаў патрабаваць ключы ад машыны. Жанчына адмовіла і паспрабавала зачыніць дзверы. Абвінавачаны нанёс гаспадыні ўдар нажом і трапіў унутр: збіў пацярпелую, нанёс мноства ўдараў нажом па розных частках цела, забраў ключы ад аўтамабіля, выкраў 20 долараў, 1000 расійскіх рублёў і мабільны тэлефон коштам 400 рублёў.

На выкрадзеным аўтамабілі вясковец паехаў па Калінкавіцкім раёне: заехаў на малочнатаварную ферму ў роднай вёсцы, урэзаўся ў смеццевы кантэйнер, цюк саломы і цыстэрну для вады. Сведкамі здарэння сталі работнікі фермы, якія прыйшлі на ранішнюю дойку кароў. Яны ж і забралі ў нецвярозага ключы ад машыны. Пасля гэтага малады чалавек знік, але інфармацыя аб ДТЗ была перададзена ў праваахоўныя органы.

Следча-аператыўная група правяла агляды па месцы жыхарства загінулай і па месцы знаходжання выкрадзенага аўтамабіля: адбітак участка далоні, пакінутага на месцы забойства, супаў са слядамі далоняў жыхара вёскі Вязавіцы. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Ён назваў месцы знаходжання яго адзення і абутку, а таксама клінка ад нажа, рукаятка якога была раней знойдзена на тэрыторыі домаўладання святара. Да матэрыялаў справы былі далучаны таксама заключэнні больш чым 15 розных экспертыз.

Вядома, што раней за ўчыненне крадзяжу і хуліганства абвінавачаны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. На падставе сабраных доказаў маладому чалавеку прад'яўлена абвінавачванне па артыкулах: разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё, паўторна, з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання; забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем; крадзеж, здзейснены з прымяненнем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя, і з пагрозай яго прымянення.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота з матэрыялаў прэс-службы УСК па Гомельскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».