Вы тут

ПВТ адзначае небывалы рост колькасці рэзідэнтаў і экспарту паслуг


Парк высокіх тэхналогій адзначае небывалы рост колькасці рэзідэнтаў і экспарту паслуг, паведамілі ў прэс-службе ПВТ.


За 9 месяцаў Парк высокіх тэхналогій прыняў каля 200 новых кампаній - гэта больш, чым за ўсю яго 12-гадовую гісторыю. ПВТ паказвае не толькі колькасны, але і якасны рост па ўсіх рэзідэнтах. У першым паўгоддзі 2018 года экспарт парка рэкордна вырас на 40 працэнтаў без уліку новых кампаній. Гэты тэмп росту вышэйшы, чым у 2017 годзе, які таксама стаў рэкордным для ПВТ (упершыню ў гісторыі экспарт перасягнуў планку мільярд долараў і вырас на 25 працэнтаў).

"У пачатку 2017 года Прэзідэнт аб'явіў курс на ІТ-краіну, і гэты год сапраўды стаў переломным. Прыняты дэкрэт рэальна працуе. Мы бачым гэта па каласальным росце па ўсіх напрамках: расце колькасць рэзідэнтаў ПВТ, рэкордныя тэмпы росту экспарту, шмат новых стартапаў. Прычым растуць не толькі новыя кампаніі. Другое дыханне адкрылася і ў старых рэзідэнтаў парка. Калі сказаць шчыра, то рэзультаты пераўзышлі ўсе нашы планы і чаканні", - адзначыў дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

Трэць новых рэзідэнтаў ПВТ ствараюць уласныя прадукты. У іх ліку кампанія "Полімайстар", якая распрацоўвае высокатэхналагічнае абсталяванне для радыяцыйнага кантролю. Спецыялісты "НТЛаб-іс" займаюцца медыцынай будучага і касмічнымі распрацоўкамі. У спісе "навічкоў" праект "Лунас", які стварае 3D-візуалізацыю для сусветных лідараў дызайн-індустрыі. Кампанія "Рэват Электра" вырабляе электразарадныя станцыі для электрамабіляў, а "АйТранс СмартТэхноладжы" спрашчае грузаперавозкі з дапамогай тэхналогіі штучнага інтэлекту.

Сярод новых рэзідэнтаў ёсць стартапы. Кампанія "Хэлсі Нэтваркс" прапануе тэхналогію аўтаматычнага вызначэння стану лёгкіх і аддаленага маніторынгу пацыентаў. "Рокетбодзі Тэхноладжыз" з'яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам "разумных" бранзалетаў для медыцыны і спорту.

"Мы спачатку скептычна на ўсё гэта глядзелі, таму што ў ПВТ былі вялікія карпарацыі, а невялікім кампаніям і стартапам было цяжка туды трапіць. Дзякуючы дэкрэту "Аб развіцці лічбавай эканомікі" мы ўбачылі рэальную магчымасць для развіццяя бізнесу ў Беларусі і цяпер знаходзімся ў самых выгадных умовах", - падкрэсліў дырэктар кампаніі R-NOX Вадзім Радзівіл, якая займаецца маніторынгам забруджвання атмасфернага паветра.

"Шмат кампаній прапаноўваюць свае прадукты менавіта для рэальнага сектара эканомікі. Распрацоўкі актыўна выкарыстоўваюцца ў мытні, дарожнай гаспадарцы, цяжкай прамысловасці, медыцыне. Напрыклад, "разумныя" сістэмы кантролю аднаго з новых рэзідэнтаў убудаваны ў сістэму водазабеспячэння Мінска. Шмат рашэнняў для паляпшэння гарадскіх умоў - смарт-сіці. Выдатная тэндэнцыя, што ў Беларусь прыходзяць і кампаніі з прызнаных сусветнай ІТ-супольнасцю краін", - падкрэсліў прэс-сакратар Парка высокіх тэхналогій Дзмітрый Цітоў.

Больш за 60 новых кампаній у ПВТ заснаваны грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Амаль 20 рэзідэнтаў - з шырокай геаграфіяй інвестыцый. У іх ліку некалькі кампаній з ЗША. Праект з Крэмніевай даліны – Еўрус Тэх, што распрацоўвае ПЗ для сферы крэдытавання. Амерыканская тэлекамунікацыйная кампанія IDT, акцыі якой таргуюцца на Нью-Ёркскай фондавай біржы.

"Упершыню аб мэтазгоднасці прыходу ў Беларусь мы задумаліся пасля таго, як даведаліся аб прынятым у Беларусі новым рэгуляванні ІТ-галіны. Вызначальнымі фактарамі стала для нас вялізная падтрымка ІТ-бізнесу з боку кіраўніка дзяржавы і стабільнасць прававога рэжыму Парка высокіх тэхналогій. З развіццём нашага бізнесу мы гатовы і далей інвесціраваць у беларускую эканоміку", - адзначыў кіраўнік глабальнага карпаратыўнага падраздзялення тэхналогій IDT Дэвід Вартэл.

  • У склад Парка ўвайшлі кампаніі з Кітая, Нарвегіі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Кіпра, Францыі, Расіі.
  • Дэкрэт нумар 8 даў магчымасць рэзідэнтам пашырыць свае віды дзейнасці. У сваіх бізнес-мадэлях кампаніі прадугледзелі магчымасць прасоўвання праграмнага забеспячэння на знешнія рынкі, арганізацыю кіберспартыўных мерапрыемстваў, выкарыстанне тэхналогій штучнага інтэлекту і машыннага навучання.
  • Цяпер Наглядальны савет ПВТ прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 96 новых рэзідэнтаў. У Парку высокіх тэхналогій ужо 388 кампаній.
  • Вялікі рывок Беларусі і Парка высокіх тэхналогій у ІТ-сферы за апошні год адзначылі і спікеры самай маштабнай за ўсю гісторыю EPAM інжынернай канферэнцыі SEC, якая прайшла на мінулым тыдні ў Мінску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі, партнёры і кліенты рэзідэнта ПВТ з Google, Microsoft, Workfusion, Chevron, Renesas. Акцыі EPAM актыўна растуць з 2017 года. У верасні вялікія амерыканскія фонды Morgan Stanley, Fidelity Managment Research, Vanguard Group рэзка нарасцілі свае долі ў EPAM. Капіталізацыя кампаніі сёння складае $7,68 млрд.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.