Вы тут

Астравец адзначыў 550-годдзе


Астравец — самы малады горад Беларусі, свой статус атрымаў у 2012 годзе. Дзякуючы ўзвядзенню Беларускай АЭС тут з'явіліся і працягваюць будавацца новыя жылыя мікрараёны, ствараюцца неабходная інфраструктура і новыя рабочыя месцы.


Беларуская АЭС прадставіла на свяце сваю пляцоўку. Тут можна было ўбачыць відэаролік, як ідуць работы па ўзвядзенні станцыі. На фоне макета энергаблока арганізавалі фотазону для сэлфі. Усе, хто пажадаў, змог прыняць удзел у інтэрактыўных гульнях, а таксама паспрабаваў самастойна выпрацаваць электраэнергію на спецыяльных велатрэнажорах.

Інтэрактыўная зона «Вецер», якая разам з сонцам, вадой і атамнай энергіяй увайшла ў «Зялёны квадрат» «чыстай» энергіі свята, запрасіла паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе паветраных змеяў і вяртушак. Эмацыянальнай была зона «Вада», дзе прайшлі спаборніцтвы на катамаранах і запуск паруснікаў, зробленых сваімі рукамі.

Падчас свята ў горадзе адкрыўся новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, пажарная аварыйна-выратавальная частка, напярэдадні — дзіцячы садок, добраўпарадкаваны плошчы і вуліцы горада, устаноўлена трэнажорная пляцоўка.

Дарэчы, Астравецкі раён упершыню стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічнай сферы і сёлета занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БЕЛТА і ostrovets.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.