Вы тут

У Астраўцы заклалі капсулу «Пасланне нашчадкам»


Гэта адбылося на месцы ўзвядзення адміністрацыйнага будынка аддзялення Дэпартамента аховы МУС. У мерапрыемстве прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.


Кіраўнік ведамства павіншаваў калег з важнай падзеяй. Ëн падкрэсліў, што гэтае мерапрыемства мае значэнне не толькі для супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. 

«Горад расце, развіваецца інфраструктура, — кажучы пра Астравец, заўважыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Вядома, неабходна гарантаваць маёмасную і асабістую бяспеку грамадзян. Падраздзяленні аховы адрознівае мабільнасць і аператыўнасць. Яны кругласутачна стаяць на варце грамадскага парадку і бяспекі грамадзян. Мы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, робім усё, каб на нашай зямлі былі мір і парадак».

Міністр выказаў падзяку асабоваму саставу і грамадзянскаму персаналу падраздзяленняў аховы рэгіёна, Астравецкага РАУС за працу. Па заслугах — і ўзнагароды, якія лепшым супрацоўнікам уручыў Іван Кубракоў.

Кульмінацыяй урачыстасці стала закладка капсулы з пасланнем нашчадкам, якую пераемнікам цяперашніх праваахоўнікаў патрэбна будзе ўскрыць у 2052 годзе, у дзень 100-годдзя службы аховы МУС.

Адміністрацыйны будынак аддзялення Дэпартамента аховы МУС, які ўзводзіцца ў Астраўцы, будзе адказваць сучасным патрабаванням. У адміністрацыйным будынку прадугледжаны неабходныя службовыя і бытавыя памяшканні, на тэрыторыі — боксы для службовага аўтатранспарту, кіналагічная паласа перашкод, вальеры для сабак, трэнажорная пляцоўка. Аб’ект аснасцяць сучаснымі тэхнічнымі сродкамі і сістэмамі бяспекі. Гэта будзе садзейнічаць яшчэ больш якаснаму выкананню пастаўленых задач.

Пасля знаёмства з умовамі нясення службы вайскоўцамі в/ч 7334 унутраных войскаў МУС, якія забяспечваюць ахову Беларускай АЭС, Іван Кубракоў адказаў на пытанні журналістаў. Кажучы пра забеспячэнне бяспекі стратэгічна важных аб’ектаў, міністр унутраных спраў заўважыў, што гэты напрамак знаходзіцца пад асаблівым кантролем. «Мы бачым, што мішэнню для тэрарыстычных актаў, якія адбываюцца за межамі нашай краіны, з’яўляюцца менавіта такія аб’екты, а таксама сацыяльна значныя, у тым ліку школы і дзіцячыя сады. І мы сёння робім усё, каб абараніць іх, — падкрэсліў кіраўнік ведамства. — Для гарантавання бяспекі Беларускай АЭС створана спецыяльнае падраздзяленне ўнутраных войскаў, якое дыслакуецца ў горадзе. Прыняты ўсе меры, у тым ліку ў тэхнічным плане. Улічваюцца ўсе нюансы, прааналізаваны ўчыненыя за мяжой тэракты, вопыт іншых краін». Міністр запэўніў, што бяспека атамнай электрастанцыі і ў далейшым будзе забяспечана як на зямлі, так і ў паветры.

Адказваючы на пытанне пра бяспеку ў прыграніччы, кіраўнік ведамства адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі сёння нясуць службу па ахове грамадскага парадку ў прыгранічных раёнах — не толькі з Украінай, але і ў цэлым па перыметры мяжы. «Мы рэагуем на ўсе выклікі і пагрозы, а любая інфармацыя, якая паступае, неадкладна пераправяраецца, — акцэнтаваў увагу ён. — Ва ўнутраных войсках МУС створана новае спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, якое ўжо прыступіла да нясення службы».

Напрыканцы размовы Іван Кубракоў рэзюмаваў, што грамадзяне нашай краіны могуць быць спакойныя, бо ўсе неабходныя меры прыняты, бяспека будзе забяспечана.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.