Вы тут

У Нясвіжскім раёне агонь знішчыў 400 тон саломы


Пра тое, што ў вёсцы Іванава гарыць салома, ратавальнікам позна ўвечары паведаміў сведка здарэння.


Прыбыўшыя на месца падраздзяленні МНС высветлілі, што ў полі адкрытым полымем гарыць пяць сціртаў саломы, якая належыць аднаму з мясцовых суб’ектаў гаспадарання. Пажар ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі. Ніхто не пацярпеў.

У выніку, як паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, агонь знішчыў 400 тон саломы. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца. Меркаваная версія — падпал.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.