Вы тут

У сталіцы дарожную разметку каля школ цалкам абновяць да 25 жніўня


Праверку рэжымаў працы светлафорных аб'ектаў і абнаўленне дарожнай разметкі паблізу школ плануюць завяршыць да 25 жніўня, паведаміў дырэктар КУП "Спецыялізаванае мантажна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Мінгарвыканкама" Анатоль Жамоздзік.


Фота: sputnik.by.

Ён удакладніў, што да гэтага часу ў 14 месцах нанесеная разметка "Сляды", якая пазначае маршрут руху школьнікаў ад выхаду з тэрыторыі навучальнай установы да бліжэйшага пешаходнага пераходу. Надпісы "Школа" нанесеныя ў 142 месцах, што складае 85% ад іх агульнай колькасці. На 82% нерэгулюемых пешаходных пераходаў паблізу школ нанесеная бела-жоўтая зебра.

- Акрамя таго, ужо прыступілі да праверкі рэжымаў працы светлафорных аб'ектаў побач з установамі адукацыі, - дадаў Жамоздзік.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.