Тэмпературны фон у першы дзень месяца перавысіў кліматычную норму на 2—6 градусаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У найбліжэйшыя дні захаваецца спякотнае надвор'е, але не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў. Толькі на наступным тыдні спякота спадзе.
У суботу, 4 жніўня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы — 13—19 градусаў вышэй за нуль, удзень — 24—30 градусаў цяпла. Такі ж тэмпературны фон захаваецца і ў нядзелю, 5 жніўня. Днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У панядзелак, 6 жніўня, атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора, прынясе кароткачасовыя дажджы, навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—18 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 22 градусаў па поўначы да 28 градусаў па поўдні краіны.
У аўторак, 7 жніўня, надвор'е абумовіць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Месцамі, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы чакаецца 11—17 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20—25 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах краіны паветра прагрэецца да 27 градусаў.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?