Вы тут

Маракі Беларусі традыцыйна святкуюць Дзень Ваенна-марскога флоту


У апошнюю нядзелю ліпеня маракі Беларусі традыцыйна святкуюць Дзень Ваенна-марскога флоту. На пляцоўку да цэнтральнага ўваходу ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'ехалася да 250 чалавек, якія маюць непасрэднае дачыненне да скарэння марскіх прастораў, — адміралы, старшыя і малодшыя афіцэры, мічманы, старэйшыны, матросы і члены іх сем'яў, у тым ліку і з Расіі. Хоць у нашай краіны і няма выхаду да мора, але братэрства людзей, якія калісьці служылі на флоце, не ведае межаў.


Капітан другога рангу ў адстаўцы Барыс Беражны нарадзіўся ў Беларусі. Служыў на флоце з 1956-га да 1985 года. Спачатку — звычайным матросам, пасля вырашыў стаць афіцэрам.

— Калі я прызываўся, то маракі яшчэ служылі чатыры гады. Я з дзяцінства марыў стаць выключна мараком і ў іншай прафесіі сябе і не бачыў. Хоць у сям'і ніхто да водных прастораў дачынення і не меў. Я з маленства чытаў кнігі Станюковіча, збіраў выразкі з газет на марскую тэматыку. Дома была цэлая бібліятэка з кнігамі пра мора. Але пакуль мяне не прызвалі, я яго і не бачыў ніколі. Тэрміновую службу праходзіў на Балтыйскім флоце, а калі стаў афіцэрам, то выказаў жаданне пайсці на Ціхаакіянскі. Далёкі Усход прыцягваў сваёй невядомасцю. Там мы хадзілі ў Індыйскі акіян, праходзілі праз так званы нулявы пункт каля Афрыкі, дзе сыходзяцца экватар і нулявы мерыдыян. Караблі, на якіх я служыў, былі прыпісаны да партоў Прыморскага краю, Курыл, Камчаткі... З апошняй я і дэмабілізаваўся і вярнуўся дадому.

Падчас свята ветэраны ВМФ атрымалі нагрудныя знакі да 25-годдзя Беларускага саюза ваенных маракоў. Прадстаўнікі Ціхаакіянскага, Паўночнага, Балтыйскага, Чарнаморскага і Каспійскага флатоў паўдзельнічалі ў конкурсе па перацягванні марскіх канатаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Марское братэрства

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.