Вы тут

Найлепшыя атлеты краіны вызначацца заўтра на стадыёне «Дынама»


Турнір носіць фармат адкрытага, таму ў ім прымуць удзел не толькі беларускія спартсмены, але і прадстаўнікі васьмі краін.


Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы будзе доўжыцца два дні (20—21 ліпеня), на абноўленым стадыёне «Дынама» выступяць каля 400 атлетаў, сярод якіх прадстаўнікі Ірана, Ірака, Аўстраліі, Казахстана, Азербайджана, Ізраіля, Даніі і Літвы.

Беларуская каманда плануе прадставіць моцны склад. Чакаецца, што на дарожку ў бегу на 100 м з бар'ерамі выйдуць Аліна Талай і Хрысціна Ціманоўская, якая зусім нядаўна паказала добры вынік (11,04 сек.) у гэтай дысцыпліне. У сектары для кідання дзіды балельшчыкі ўбачаць аднаго з лідараў сезона Таццяну Халадовіч, у скачках у вышыню выступіць Максім Недасекаў.

Агульны прызавы фонд чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы складзе больш за 42 тысячы беларускіх рублёў. Турнір стане яшчэ і праверкай сіл перад чэмпіянатам Еўропы, які з 7 па 12 жніўня пройдзе ў Берліне.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.