У Вiцебску прайшлi дзясяткi цiкавых мерапрыемстваў у межах святкавання Дня горада. Сталiцы мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар» споўнiлася 1044 гады. Падчас «iмянiн», якiя расцягнулiся на некалькi дзён, «фiшак» было нямала.
У мiнулую суботу, напрыклад, прэзентавалi дзве скульптуры. Адну з iх — «Вiцебскi волат» усталявалi ў скверы Маякоўскага, памiж сiмвалам горада, ратушай i дырэкцыяй фестывалю. Правобраз волата — Фёдар Махноў — нарадзiўся ў чэрвенi 1878 года на хутары каля вёскi Касцюкi (на тэрыторыi Вiцебскага раёна), памёр у 1912-м. Ёсць дакументальныя крынiцы, якiя сведчаць, што ён быў вышынёй 2 метры 85 сантыметраў i важыў 180 кiлаграмаў. Iнфармацыя пра рост ёсць i на каменi непадалёк ад скульптуры. Дарэчы, яна вышэйшая i складае 310 сантыметраў, бо волат з цылiндрам на галаве...
Яшчэ адной навiнкай у гарадскiм асяроддзi стала скульптура, якая сiмвалiзуе адну з трох рэк Вiцебска — Лучосу. Паколькi ўвекавечылi яе ў вобразе нiмфы, якая ўзвышаецца на каменi над хвалямi, жартаўнiкi ўжо прыдумалi назву твору — «Вiцебская русалка». Яе можна ўбачыць каля гатэля «Лучоса».
Кiраўнiцтва гарвыканкама, прадстаўнiкi дэлегацый гарадоў-пабрацiмаў прысутнiчалi на цырымонiях адкрыцця скульптур, iншых мерапрыемствах. Прысутныя ацанiлi крэатыўны творчы падыход арганiзатараў прэзентацый.
У рамках трэцяга мiжнароднага конкурсу — фестывалю фатаграфii «ФотаКрок» адкрылi музей фатаграфii iмя Сiгiзмунда Юркоўскага, якi 135 гадоў таму сканструяваў затвор. Ён працаваў у Вiцебску, пры гэтым быў адным з самых вядомых фотамайстроў свайго часу. Фестываль з удзелам фатографаў з розных краiн правялi пры падтрымцы дэпутатаў беларускага парламента. Падрабязнасцi ў наступных нумарах «Звязды».
На святкаваннi Дня горада-iмянiннiка многае нагадвала «Славянскi базар». У прыватнасцi, стваралi добры настрой i ўдзельнiкi фестывальнага праекта вулiчнага мастацтва «На сямi вятрах». Нездарма Дзень горада ў Вiцебску называюць «генеральнай рэпетыцыяй» самага маштабнага на постсавецкай прасторы фестывалю.
З ранiцы да позняга вечара пад адкрытым небам працавалi кiрмашы, гандлёвыя рады, арганiзоўвалi вулiчныя канцэрты i забаўляльныя праграмы.
Адбылiся пленэр юных мастакоў, выстаўка рэтра-аўто, вулiчны паказ фiльмаў, знятых у савецкi час, свята паэтаў i пiсьменнiкаў, конкурс паветраных змеяў, XXV Мiжнародны турнiр па iнтэлектуальных гульнях «Кубак княгiнi Вольгi» i многае iншае.
Усюды было шмат гледачоў. Напрыклад, на пляцоўцы, аддадзенай аматарам гiстарычнай рэканструкцыi, а таксама ў Летнiм амфiтэатры, дзе тысячы гараджан i гасцей горада ўбачылi традыцыйны святочны канцэрт.
Святочны феерверк, светлавое шоу ў суботу сталi цудоўным падарункам гораду i тым, хто яго любiць.
А ў нядзелю на плошчы Перамогi адбыўся «Дзень моладзi». У насычанай праграме, у лiку iншага, былi спартыўная зарадка «Запальвай, моладзь», конкурсны велапрабег, танцавальны марафон «Агонь танца» i «Бiтва дыджэяў».
Для сямейнага адпачынку арганiзавалi розныя мерапрыемствы ў парку iмя Савецкай Армii, заапарку, культурна-гiстарычным комплексе «Залатое кальцо горада Вiцебска «Дзвiна».
У святочныя днi можна было пракацiцца на экскурсiйным трамваi, i па хвалях Заходняй Дзвiны — падчас цеплаходнага ваяжу.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Фота Віктара НІКАЛАЕВА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?