Вы тут

Памежнікі 21 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці правядуць акцыю "Баявы разлік"


Акцыя "Баявы разлік" адбудзецца 21 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", паведамілі ў Брэсцкай памежнай групе.


Фото: vsr.mil.by

Акцыя прысвечана памяці памежнікаў, якія загінулі ў першых баях на дзяржаўнай мяжы ў чэрвені 1941 года. Ініцыятарам яе правядзення некалькі гадоў таму стаў Інстытут памежнай службы. З тых часоў мерапрыемства штогод праводзіцца напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У 19.00 на пляцоўцы ля скульптурнай кампазіцыі "Героям граніцы, жанчынам і дзецям, якія мужнасцю сваёй у неўміручасць крочылі" курсанты інстытута правядуць баявы разлік, трымаючы ў руках партрэты байцоў Беларускай пагранічнай акругі. На перазовах ўспомняць 58 воінаў-пагранічнікаў.

"Баявы разлік - гэта традыцыйны рытуал прызначэння памежнікаў на ахову дзяржаўнай мяжы. Ён і сёння штодня праходзіць на кожнай памежнай заставе. Гэтая акцыя - як сувязь пакаленняў", - сказаў афіцыйны прадстаўнік памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў.

У акцыі таксама прымуць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, камандавання Брэсцкай памежнай групы, слухачы Цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю, навучэнцы кадэцкіх класаў. Да іх далучацца дэлегацыі ветэранаў-пагранічнікаў з расійскага Ніжняга Ноўгарада, Казахстана. Усяго чакаецца каля 300 чалавек.

А 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" урачыста фінішуе эстафета "100 гадоў на варце межаў Айчыны", якая стартавала 28 мая ў Мінску. Тут жа будзе разгорнута мабільная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.