Вы тут

Кнігу напісалі... настаўнік і вучаніца


З'ява ў культурным жыцці раёна: у свет выйшаў даведнік «Пісьменнікі Пастаўшчыны».


У ім увазе чытачоў прапануецца гістарычны агляд літаратурнага руху, звесткі пра адметныя імпрэзы і альманахі, пра паэтаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, лінгвістаў, лёс якіх звязаны з Пастаўшчынай. Сярод іх такія вядомыя ў Беларусі асобы, як Марыя Вайцяшонак, Уладзімір Дубоўка, Юлія Зарэцкая, Ігар Капылоў, Алесь Касцень, Міхась Кенька, Янусь Малец, Ніна Захарэвіч, Пётр Мурзёнак, Аркадзь Нафрановіч... Усяго — пяцьдзясят персаналій.

Выданне будзе карысным для ўсіх, каму блізкія паняцці культуры і духоўнасці, хто цікавіцца літаратурнай спадчынай беларускіх творцаў. А стварылі яго вучаніца 11 класа пастаўскай гімназіі Хрысціна Клянтак і яе настаўнік — краязнаўца Ігар Пракаповіч.

Б. Лава, г. Паставы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.