У Воранаўскім раёне мужчына вывез суседа ў лес і прывязаў да дрэва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У мужчыны 1974 года нараджэння з двара зніклі старая бочка і іншая недарагая сельскагаспадарчая маёмасць. Гаспадар вырашыў пакараць несуноў. "У адзін з дзён ён прымусіў 39-гадовага аднавяскоўца сесці ў свой аўтамабіль, вывез яго ў лес і прымусіў распрануцца, пасля чаго прывязаў да дрэва", - распавялі ў міліцыі.
Вызваліцца пацярпеламу атрымалася толькі праз некалькі гадзін.
У дачыненні да выкрадальніка заведзена крымінальная справа па артыкуле "Незаконнае пазбаўленне волі".
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.