Вы тут

Жыццёвыя характары Васіля Ткачова


У дзясятках прафесійных і народных тэатраў Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Малдовы, Таджыкістана ідуць п'есы беларускага драматурга Васіля Ткачова.


Пакуль тэатральныя крытыкі спрачаюцца пра высокае мастацтва, характар народа Беларусі, гледачы ў розных куточках постсавецкай прасторы спасцігаюць праз спектаклі па п'есах і інсцэніроўках аўтара, які жыве і працуе ў Гомелі, — Васіля Ткачова, чыя драматургічная творчасць летась была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй. У Расіі, ва Усурыйску, ідзе «Белы ліст», у малдаўскім Камраце — «Без Ягора будзе гора». Лялечны тэатр у Кабардзіна-Балкарыі паставіў для дзяцей п'есу «Вушасцік». У Днепрапятроўску, ва Украіне, тэатр «Чарадзеі» знаёміць з п'есай-казкай «Заяц-Гром». Уважлівыя да творчасці нашага суайчынніка і тэатры Казахстана — у Джамбуле і Кустанаі. Толькі ў Расіі дзесяць тэатраў адкрываюць творчасць беларускага драматурга.

І ў Беларусі Васіль Ткачоў добра знаёмы аматарам тэатра. Найперш — па п'есах «Сівы бусел», «Вокны», «Усміхаўся месяц белай вішні», «Шкірдзюкі займаюць абарону» і іншых адметных, напоўненых сапраўдным жыццём творах. Сёлета ў тэатрах нашай краіны ідзе больш за дваццаць спектакляў па п'есах В. Ткачова — у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Гомелі, Слоніме, Мазыры. Нельга не нагадаць, што «звяздоўцам» гомельскі драматург знаёмы па шматгадовых публікацыях на старонках газеты цыкла яго апавяданняў ці хутчэй назіранняў за сучаснасцю пад агульнай назвай «Жыццёвінкі».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.