Вы тут

У найбліжэйшыя двое сутак захаваецца няўстойлівае надвор'е


У найбліжэйшыя двое сутак захаваецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі. У другой палове тыдня дажджоў стане менш, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду ўмовы надвор'я на нашай тэрыторыі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да плюс 13 градусаў. Удзень будзе ў асноўным 18—24 цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 25 — плюс 27 градусаў. У чацвер франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю краіны. Уначы месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны — плюс 15 — плюс 16 градусаў. Удзень будзе ад плюс 18 градусаў на паўночным захадзе да 25 цяпла на паўднёвым усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ў асобных раёнах, у асноўным па поўдні краіны, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 цяпла. Удзень будзе ад плюс 16 да плюс 21 градуса, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 24 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дажджы, навальніцы і невялікі туман

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.