Вы тут

Фінал конкурсу "BizTech BSU StartUp Contest" адбудзецца 18 мая


Пройдзе ён на базе Бізнес-інкубатара Парку высокіх тэхналогій (вул. Акадэміка Купрэвіча, 1/5). Мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі моладзі ў прасоўванні і рэалізацыі ідэй, развіццё прадпрымальніцкага мыслення і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах.


У фінальным паядынку II Міжнароднага конкурсу стартап-праектаў  выступяць 32 каманды з БДУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага інстытута правазнаўства, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога, школ, тэхнікумаў і кампаній нашай краіны. У ліку фіналістаў — восем студэнцкіх каманд БДУ. Гэта прадстаўнікі факультэтаў: эканамічнага, радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Стартапы будуць падзеленыя па пяці катэгорыях: BizTech Джуніёр (для школьнікаў), сацыяльна-значныя, адукацыйныя, глабальныя і фінтэх-стартапы. Праекты ацэняць прадстаўнікі бізнес-супольнасці і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ.

Стваральнікі лепшых стартапаў атрымаюць падтрымку інвестараў і змогуць прайсці стажыроўку ў бізнес-кампаніях. Таксама беларускі бізнес-інавацыйны цэнтр "EEN Belarus" акажа садзейнічанне па размяшчэнні праектаў у Еўрапейскай сетцы падтрымкі трансферу тэхналогій, развіцця прадпрымальніцтва і ўстанаўлення партнёрстваў у галіне навуковых даследаванняў.

Усяго на конкурс было пададзена 46 праектаў студэнтаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Арганізатарам мерапрыемства выступіў эканамічны факультэт БДУ і Парк высокіх тэхналогій.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.