Вы тут

У Гродне адсвяткавалі Першамай


Для гродзенцаў і гасцей горада Першамай стаў святам сапраўдных спецыялістаў сваёй справы. Тут прайшоў незвычайны парад, арганізаваны Гродзенскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў. У так званым «Вясновым парадзе прафесій» можна было ўбачыць настаўнікаў, будаўнікоў, медыкаў, энергетыкаў, жывёлаводаў, леснікоў, работнікаў гандлю і многіх іншых. Усе яны былі апрануты ў спецадзенне і неслі ў руках прылады працы.


На летняй пляцоўцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання дзевяці найлепшых працоўных дынастый. Сярод іх — педагогі Пік, агульны стаж гэтай дынастыі складае 336 гадоў. А вось у сям'і Зубко больш за ўсё работнікаў сельскай гаспадаркі, іх стаж — 140 гадоў. У Горадзе прафесій, які панаваў на плошчы Тызенгаўза, можна было памераць бронекамізэльку або праверыць на сапраўднасць грошы. На інтэрактыўных пляцоўках былі прадстаўлены галіновыя прафсаюзныя арганізацыі і спецтэхніка.

Моладзь БРСМ аб'явіла аб пачатку трэцяга працоўнага семестра.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Свята прафесіяналаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.