Сёлета ў Беларусі стала на адно прафесійнае свята больш. 22 красавіка цяпер адзначаецца Дзень судовага эксперта. Менавіта ў гэты дзень у 2013 годзе быў падпісаны ўказ, які і стварыў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Да першай юбілейнай даты ДКСЭ і Белпошта падрыхтавалі адмысловы паштовы праект. Трыццацітысячным тыражом быў аддрукаваны памятны канверт, на які нанесены малюнак будынка і эмблемы дзяржаўнага камітэта, а таксама словы: «Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына», якімі ў сваёй працы штодня кіруюцца ўсе супрацоўнікі адзінага экспертнага ведамства. Цырымонія гашэння канверта адбылася ў сталіцы.
— Мы стараемся ў паштовым летапісе адзначаць знакавыя для нашай краіны падзеі, у тым ліку юбілейныя, — зазначыў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко. — Таму для нас было гонарам уключыць у гэты спіс і маркіраваны канверт, прысвечаны гэтай памятнай даце для судовых экспертаў.
А старшыня ДКСЭ Андрэй Швед, падводзячы вынікі першых пяці гадоў работы ведамства, адзначыў вялікі прагрэс у беларуска-кітайскіх прафесійных адносінах.
— Мы завяршылі ў 2017 годзе трохгадовы цыкл узаемных абменаў з Кітаем. У нашых планах — сумесныя ўзаемныя стажыроўкі. Правялі цыкл выпрабаванняў найноўшых узораў кітайскага абсталявання. Плануем даследаваць узоры ДНК, што дапамагае раскрываць злачынствы мінулых гадоў. У перспектыве аўтаматызацыя дапаможа стварыць базу, якая дазволіць выкрываць злачынцаў у тым выпадку, калі яны пакінулі свае біялагічныя сляды.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».