У Крупскім раёне ліквідавалі парушэнне рэжыму ўтрымання заказніка «Сялява».
Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры правядзенні палявых мерапрыемстваў у Крупскім раёне на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сялява» было выяўлена парушэнне рэжыму яго аховы і выкарыстання — тут размяшчаліся адходы.
Па факце парушэння заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута як службовая асоба Крупскага раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жылцеплабуд», так і само прадпрыемства — на суму 6296,5 рубля.
На сённяшні дзень адходы з тэрыторыі заказніка прыбраны, выкананы работы па рэкультывацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.