Вы тут

Разам дзеля дапамогі


Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі ўчора Міністэрства інфармацыі і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.


Як адзначыў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, гэта грамадская арганізацыя нясе высакародную місію і падпісаны дакумент накіраваны на тое, каб данесці да ўсіх навіны пра яе добрыя справы. Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко ўпэўнена, што пагадненне аб супрацоўніцтве будзе рэалізавана ў сумесных карысных і цікавых праектах.

Першы з іх ужо можна назваць: грамадская арганізацыя аб'яўляе творчы конкурс на самую лепшую публікацыю аб яе дзейнасці. Найлепшыя матэрыялы, у тым ліку і сацыяльную рэкламу, вызначаць у сямі намінацыях. Конкурс стартуе ў маі — месячніку Чырвонага Крыжа, а скончыцца ў верасні.

Пагадненні аб супрацоўніцтве грамадская арганізацыя раней падпісала з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Сёння ў Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа, які, дарэчы, праз два гады адзначыць сваё 100-годдзе, каля 400 супрацоўнікаў і больш за 16 тысяч валанцёраў. Яны аказваюць дапамогу інвалідам, пажылым і састарэлым, хворым на ВІЧ, туберкулёз і іншыя цяжкія захворванні. Летась каля 26 тысяч беларусаў і грамадзян іншых краін атрымалі дапамогу ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Прыходзяць на выручку супрацоўнікі арганізацыі і падчас надзвычайных сітуацый. Сёння, напрыклад, яны працуюць на поўдні Беларусі, дзе аказваюць дапамогу мясцовым жыхарам, якія пацярпелі ад веснавой паводкі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.