Вы тут

Лідзія Ярмошына: ЦВК будзе займацца падрыхтоўкай рэферэндуму


Падрыхтаваць рэферэндум можна за 70 дзён, а пройдзе ён за пазабюджэтныя сродкі. Пра гэта паведаміла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў кулуарах Палаты прадстаўнікоў.


Кіраўнік ЦВК не распавяла, аб якіх магчымых зменах Канстытуцыі ідзе гаворка, але ўдакладніла, што займацца пытаннем будзе ў асноўным Канстытуцыйны суд, а Цэнтральная выбарчая камісія будзе рыхтаваць рэферэндум, бо большасць раздзелаў Канстытуцыі можа быць зменена толькі на рэферэндуме.

Ярмошына паведаміла, што тэхнічна правядзенне рэферэндуму праблемы не складае - яго можна арганізаваць за 70 дзён. Яна ўдакладніла, што калі рэферэндум будзе арганізаваны, то пройдзе ён за пазабюджэтныя сродкі - на рахунак ЦВК будуць пераводзіць сродкі прадпрыемствы і фізічныя асобы. Яна ўдакладніла, што гаворка ідзе пра невялікую суму «у 3-4 разы меншую, чым на правядзенне выбараў», бо грошы патрэбныя толькі на друкаванне ўлётак і працу выбарчых камісій на працягу тыдня.

Ярмошына таксама дадала, што падрыхтаваныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства будуць разглядацца ўжо пасля правядзення рэферэндуму.

Лідзія Ярмошына таксама распавяла, што пакуль не вызначана і рашэнне праблемы «2019-2020» - гэта значыць развядзення па часе прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. «Гэтае пытанне я буду ставіць восенню», - адзначыла яна.

Распавядаючы пра тое, як будзе фармалізавана такое рашэнне, яна адзначыла, што калі гаворка пойдзе аб правядзенні датэрміновых выбараў прэзідэнта, пытанне будзе вырашаць парламент, калі ў парламент - то гэтае пытанне будзе вырашаць прэзідэнт. Прычым распускаць парламент пры пераносе тэрмінаў выбараў не спатрэбіцца, запэўніла кіраўнік ЦВК.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.