Вы тут

У Мінску пакажуць спектакль, у якім будуць іграць дзеці з аўтызмам


2 красавіка, у Сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму, у Мінску на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў адбудзецца прэм'ера спектакля «Дрэва казак», у якім нароўні з юнымі акцёрамі будуць іграць дзеці з аўтызмам. Спектакль пакажа ў Мінску сямейны інклюзіў-тэатр «І» пры падтрымцы аператара vеlсоm.


Гэты тэатр быў створаны ў 2016 годзе. Дактары, псіхолагі і спецыялісты сцвярджаюць, што людзі з аўтызмам з цяжкасцю могуць нават глядзець іншым людзям у вочы.

Многія з дзяцей, якія цяпер займаюцца ў інклюзіўным тэатры, да таго практычна не размаўлялі, баяліся моцных гукаў, і ўвесь іх свет абмяжоўваўся ўласнай кватэрай і бацькамі.

Пры дапамозе тэатра яны навучыліся камунікаваць з людзьмі, многія замест навучання дома сталі наведваць школу, самастойна хадзіць у краму, а, значыць, у будучыні яны маюць шанц стаць паўнавартаснымі членамі грамадства.

Акрамя іншага, аказалася, што яны насамрэч здольныя іграць на сцэне, прычым так, што гледачы не могуць адрозніць іх ад іншых акцёраў!

Урыўкі з новага спектакля інклюзіўны тэатр ужо паказаў на ІV Міжнародным конкурсе «Скрыжаванне. Мінск», які прайшоў у беларускай сталіцы 16—18 сакавіка і сабраў удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Літвы і іншых краін Еўропы. У выніку іх пастаноўка была прызнана найлепшым драматычным спектаклем конкурсу.

2 красавіка ў Мінску пройдзе акцыя «Таксі дабра» — 86 сініх аўтамабіляў таксі аператара 135 будуць бясплатна падвозіць усіх ахвотных. Акцыя ўваходзіць у серыю праектаў па прыцягненні ўвагі да праблемы аўтызму.

З 12.00 да 16.00 можна будзе бясплатна заказаць машыну службы 135 па кодавай фразе «Таксі дабра» альбо знайсці такую машыну ў горадзе, яна будзе дадаткова пазначаная адмысловымі наклейкамі. Вам трэба будзе толькі паказаць кіроўцу на сваім тэлефоне сімвал акцыі, які можна спампаваць у сацсетках, і можна ехаць бясплатна. А некаторым пасажырам нават падораць бясплатныя білеты на прэм'еру спектакля «Дрэва казак» з удзелам юных акцёраў з аўтызмам.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: «Дрэва казак» з асаблівымі акцёрамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.