Вы тут

МАК прысвоіў Любові Чаркашынай званне "Спартсмен для пераймання"


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прысвоіў Любові Чаркашынай званне "Спартсмен для пераймання", паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.


Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, старшыня камісіі па справах спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына ўвайшла ў лік 12 атлетаў, удастоеных ганаровага звання "Спартсмен для пераймання", што прысуджаецца атлетам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю свайго віду спорту.

Любоў Чаркашына атрымала запрашэнне ў якасці настаўніка на летнія юнацкія Алімпійскія гульні ў Буэнас-Айрэсе, дзе беларуска падзеліцца вопытам, як дабіцца поспеху ў спорце, правядзе для юных атлетаў майстар-класы і сумесныя трэніроўкі. Акрамя Любові Чаркашынай восенню бягучага года ў аргенцінскую сталіцу запрошаны папулярныя спартсмены з Бразіліі, Венесуэлы, Калумбіі, ЗША, Партугаліі, Аргенціны і Чылі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.