Вы тут

У Мінску адбудзецца інклюзіўнае сямейнае свята «Вясновы калейдаскоп»


21 сакавіка — Сусветны дзень чалавека з сіндромам Даўна. А 25 сакавіка ў Мінску адбудзецца інклюзіўнае сямейнае свята «Вясновы калейдаскоп» з творчымі выступленнямі дзяцей як з сіндромам Даўна, так і без гэтага дыягназу, а таксама прафесійных артыстаў.


Ён пройдзе пад дэвізам «Тэрыторыя мастацтва — тэрыторыя роўнасці». У праграме — творчыя выступленні дзіцячых калектываў, забаўляльнае шоу, дэманстрацыя дзіцячых калекцый адзення, шоу-балет Іllіzіum, шоу барабаншчыкаў STRЕSS. Таксама на свяце выступяць Уладзімір Пугач, Аляксандр Патліс, гурт «Тяни-Толкай». Арганізатарамі свята з'яўляюцца ўстанова па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», бацькоўскае аб'яднанне «Даўн Сіндром. Інклюзія», Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDІО ў партнёрстве з гатэлем «Рэнесанс-Мінск» і Галерэяй TUT.BY.

Медыкі кажуць, што сіндром Даўна ўзнікае ў выніку генетычнай анамаліі. Па статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з такім сіндромам нараджаецца кожнае 700—800-е немаўля ў свеце. Гэтыя суадносіны аднолькавыя ў розных краінах, кліматычных зонах і сацыяльных пластах. Генетычны збой адбываецца незалежна ад ладу жыцця бацькоў, іх здароўя, звычак і адукацыі. Існуе шмат забабонаў, звязаных з сіндромам Даўна. З-за адсутнасці дакладнай інфармацыі тысячы сем'яў вымушаныя змагацца за годную будучыню сваіх дзяцей, адчуваючы пры гэтым нярэдка неразуменне і непрыязнасць з боку навакольных. Арганізатары «Вясновага калейдаскопа» лічаць, што сумесныя творчыя мерапрыемствы дапамагаюць пераадолець пэўныя стэрэатыпы ў дачыненні да магчымасцяў людзей з асаблівасцямі ў развіцці.

Дата: 25 сакавіка 2018 года.

Час: з 14.00 да 17.00.

Месца: гатэль «Рэнесанс-Мінск», Мінск, Дзяржынскага, 1Е.

Уваход вольны.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Дзеці і артысты — супраць стэрэатыпаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.