Вы тут

Пасол Беларусі у Кітаі Кірыл Руды прэзентаваў новую кнігу


Кніга “Таму што так вырашылі мы: паводзінская эканоміка Беларусі і яе раскадзіраванне”, якая выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”,  ужо паспела ўвайсці ў топ продажаў інтэрнэт-магазінаў. Манаграфія не толькі пра эканоміку, але і пра беларусаў. А менавіта — як мысленне і паводзіны грамадзян уплываюць на тэндэнцыі развіцця краіны.


Кірыл Руды больш чым паўтара гады працуе Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Але вядомы ён не толькі як дыпламат, але і аўтарытэтны эканаміст, навуковец і пісьменнік. Кніга “Таму што так вырашылі мы” — не дэбют для аўтара. У 2016 годзе выйшла з друку калектыўная манаграфія “Фінансавая дыета: рэформы дзяржаўных фінансаў Беларусі”. Прэзентаваны твор — працяг папярэдняга выдання. Кніга даступная чытачам не толькі на рускай мове. Для таго, каб замежныя партнёры маглі прасачыць перспектывы бізнесу ў Беларусі, выданне пераклалі на англійскую мову. Падтрымала публікацыю кнігі Арганізацыя Аб’яданных Нацый у Беларусі, Беларускі Народны Банк, Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі і Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (Юнісэф) у Беларусі.

Творчымі планамі Кірыл Руды з аўдыторыяй не падзяліўся, але акрэсліў тэмы, над якімі зараз працуе. На першым месцы, канешне, Кітай з яго багатай культурай і магчымасцямі. Сумесна з Інстытутам сацыялогіі Пасол працуе над артыкулам, прысвечаным пастцы сярэдняга ўзроўню даходаў. Карыстаючыся магчымасцю, журналісты звярнуліся да дыпламата з пытаннямі аб стане беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. “Мы блізкія да таго, каб наша харчовая прадукцыя пайшла на кітайскі рынак. Падпісаныя кантракты. Зараз трэба вельмі дакладна іх выканаць. Гэта вялікая адказнасць”, — паведаміў Пасол. Адзначыў Кірыл Руды, што прадукцыя дрэваапрацоўкі, створаная вядучымі замежнымі кампаніямі з беларускіх матэрыялаў, пайшла ў Кітай. “Гэта добры прыклад для нашага “Беллеспаперпрама”, каб нарошчваць пастаўкі на гэты рынак. Шукаем інвестараў для індустрыяльнага парку “Вялікі камень”. 23 сакавіка ў Чэнду плануем правесці форум», — адзначыў Кірыл Руды.

Марыя ДАДАЛКА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.