Вы тут

Кінакрытыкі пачалі галасаванне за будучых лаўрэатаў «Оскара»


У ЗША кінакрытыкі прыступілі да галасавання за будучых лаўрэатаў "Оскара", паведамляюць інфармагенцтвы.


"Оскар" уручаецца ў 24 катэгорыях. У гэтым годзе на перамогу ў катэгорыі "Лепшы фільм" прэтэндуюць дзевяць кінакарцін: "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры", "Прывідная нітка", "Сакрэтная дасье", "Цёмныя часы", "Кліч мяне сваім імем", "Прэч" , "Лэдзі Бёрд", "Дзюнкерк", "Форма вады".

Галасаванне будзе доўжыцца тыдзень. У гэтым годзе кінакрытыкі яшчэ могуць аддаць свой голас як з дапамогай звычайнага папяровага бюлетэня, так і праз інтэрнэт. У 2019 годзе прадугледжана толькі анлайн-галасаванне.

Уручэнне прэстыжнай кінапрэміі пройдзе 4 сакавіка ў Лос-Анджэлесе. Вядучым 90-й па ліку цырымоніі стане комік Джымі Кімэл.

Напярэдадні, 19 лютага, была ўручана галоўная кінаўзнагарода Вялікабрытаніі. Прэмію BAFTA у намінацыі "Лепшы фільм" атрымала драма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.