Вы тут

У Лос-Анджэлесе раздалі «Оскары». Лепшым замежным фільмам названы «Паразіты»


Цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» прайшла ў Лос-Анджэлесе ў 92-ы раз. Другі год запар у цырымоніі няма вядучага, паведамляе Meduza.


Фота AP

«Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр» атрымаў Хаакін Фенікс за карціну «Джокер». Лепшай актрысай прызнаная Рэнэ Зелвегер за фільм «Джудзі».

Лепшым замежным фільмам сталі «Паразіты»; раней карціна таксама атрымала «Оскар» за лепшы сцэнар.

Лепшы кампазітар - Хільдур Гуднадоцір, якая напісала саўндтрэк да «Джокера». Лепшая песня - «(I'm Gonna) Love Me Again» з «Рокетмена».

«1917» узнагароджаны за аператарскую працу, візуальныя эфекты і звядзенне гуку. «Ford супраць Ferrari» атрымаў узнагароду ў дзвюх намінацыях: лепшы мантаж і лепшы мантаж гуку.

«Оскар» за лепшую працу мастака пастаноўшчыка ўручылі «Аднойчы ў ... Галівудзе», за лепшыя касцюмы - «Маленькім жанчынам», за лепшы грым і прычоскі - «Скандал».

Прэв'ю: abcnews.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.