Вы тут

МАЗ адкрыў сумеснае прадпрыемства ў Егіпце


17 лютага адбылося адкрыццё сумеснай вытворчасці аўтатэхнікі ААТ «МАЗ» у Каіры. Партнёрамі ААТ «МАЗ» выступілі кампанія «Helwan Machinery and Equipment» Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці Егіпта і кампанія «International Co. for Industry and Projects».


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Дзяржаўны міністар вайсковай прамысловасці Егіпта генерал-маёр Мухамад аль-Асар, Міністр гандлю і прамысловасці Тарык Кабіль, Міністр транспарту Хішам Арафат, Старшыня Федэрацыі прамысловых палат Егіпта Мухамад Закі аль-Сувейдзі, прадстаўнікі Міністэрства абароны Арабскай Рэспублікі Егіпет, кіраўнікі буйных егіпецкіх будаўнічых кампаній, Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце Сяргей Рачкоў, намеснік генеральнага дырэктара - камерцыйны дырэктар ААТ «МАЗ» Генадзь Скітаў.

Магутнасць сумеснай вытворчасці складае 500 аўтамабіляў у год з магчымасцю павелічэння. Плануецца паступовае павышэнне ўзроўню лакалізацыі сумеснай вытворчасці да 40 працэнтаў у мэтах паставак прадукцыі на рынкі суседніх краін рэгіёну.

У ходзе адкрыцця праведзена дэманстрацыя вытворчых працэсаў спецыялістамі «Helwan Machinery and Equipment» на васьмі участках зборкі. Заключана пагадненне паміж ААТ «МАЗ» і кампаніяй «Helwan Machinery and Equipment» на пастаўку машынакамплектаў для сумеснай вытворчасці на суму 5 млн. долараў. Частка машынакамплектаў ўжо закантрактавана егіпецкімі кампаніямі-спажыўцамі.

Егіпецкім бокам таксама праяўленая зацікаўленасць у сумеснай вытворчасці камунальнай тэхнікі ААТ «МАЗ», абсталявання для патрэб падраздзяленняў па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі, тэхнікі спецыяльнага прызначэння.

maz.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.