Вы тут

Колькасць перадазіровак сярод падлеткаў паменшылася ў пяць разоў


Адкрыў мерапрыемства міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.


Фота БЕЛТА

Па звестках МУС, галоўны паказчык — колькасць зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з 2016 годам знізіўся на 7,1 %, пры гэтым агульная раскрывальнасць крымінальна каральных дзеянняў узрасла. Так, сярэдні ўзровень злачыннасці па краіне склаў 909 на 100 тысяч насельніцтва (годам раней — 979).

Знізілася колькасць забойстваў і замахаў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, разбояў, рабаванняў і крадзяжоў, а таксама махлярстваў і крадзяжоў аўтамабіляў. Выключэнне склала хуліганства, у тым ліку здзейсненае ў грамадскіх месцах.

Стабілізавана наркасітуацыя: агульная колькасць злачынстваў знізілася больш чым на 15 %, удзельная вага такіх злачынстваў з удзелам непаўналетніх зменшылася на 40 %. Акрамя таго, захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння колькасці перадазіровак наркотыкамі: напрыклад, сярод падлеткаў яна паменшылася ў пяць разоў, а тых, якія ўвогуле скончыліся смяротным зыходам — у два разы. У той жа час праблема алкагалізму сваёй актуальнасці не губляе. Спіртныя напоі па-ранейшаму з'яўляюцца адным з каталізатараў парушэнняў грамадскага парадку і злачынстваў у дачыненні да членаў сям'і і блізкіх сваякоў. Як і раней, тры чвэрці ўсіх «бытавых» злачынстваў здзейсненыя ў нецвярозым стане.

На жаль, колькасць дзяцей, якія загінулі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў, у параўнанні з 2016 годам павялічылася з 18 да 21. Разам з тым тэндэнцыі зніжэння асноўных паказчыкаў аварыйнасці захаваліся: зменшылася агульная колькасць ДТЗ і пацярпелых у іх грамадзян.

Дар'я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.