Вы тут

Лёд цяпер смяротна небяспечны на ўсіх вадаёмах


Напрыканцы мінулага тыдня маразы ў Беларусі змяніліся адлігай. Дажджы з мокрым снегам, якія ідуць у краіне з панядзелка, не дабаўляюць трываласці ледзяному покрыву на вадаёмах. Таму рыбалка і прагулкі па лёдзе зараз з высокай доляй верагоднасці могуць стаць апошнімі ў жыцці ў літаральным сэнсе гэтага слова.


— Ад ільду, які яшчэ захоўваецца на вадаёмах, засталася фактычна толькі адна назва, — кажа вядучы спецыяліст рэспубліканскага савета Таварыства ратавання на водах Алег Баразна. — Ён смяротна небяспечны на ўсіх вадаёмах, асабліва на рэках — з-за цячэння. Прагноз надвор'я пакуль несуцяшальны: істотных маразоў, якія маглі б спыніць разбурэнне лёду, у найбліжэйшыя дні не чакаецца. Але адметна, што падчас гэтай адлігі мы не фіксуем смяротных выпадкаў на вадаёмах. Апошняе жыццё лёд забраў яшчэ 18 студзеня. У Гарадоцкім раёне рыбак у поўнай экіпіроўцы праваліўся пад лёд на рацэ Абалянцы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Рыбалку давядзецца адкласці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.