Вы тут

Сенат ЗША прагаласаваў за аднаўленне працы ўрада


Сенат ЗША ў панядзелак прагаласаваў за законапраект аб часовым аднаўленні фінансавання працы федэральнага ўрада.


Дэмакратычная меншасць у верхняй палаце Кангрэсу, як і абяцала, аказала праекту неабходную падтрымку. У выніку 81 сенатар прагаласаваў "за", 18 - "супраць". Фінансаванне дзяржустаноў у ЗША падоўжана да 8 лютага.

Дэмакраты пагадзіліся на гэты крок ўзамен на гарантыі лідара сенацкай большасці Мітча Макконела, які паабяцаў у наступным месяцы вярнуцца да абмеркавання спрэчнага законапраекта аб статусе нелегальных мігрантаў і іх дзяцей.

Цяпер ухвалены сенатам праект павінна разгледзець палата прадстаўнікоў, пасля гэтага дакумент будзе накіраваны на подпіс прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Федэральны Урад ЗША 20 студзеня часова спыніў сваю працу пасля таго, як Сенат не падтрымаў законапраект аб падаўжэнні фінансавання працы ўрада.

Гэта ўжо 18-е прыпыненне працы ўрада ЗША з 1978 года.

interfax.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.