Вы тут

Беларусы змогуць наведваць Ганконг без віз


13 лютага ўступае ў сілу пагадненне паміж урадамі Беларусі і Ганконга, спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Кітая, аб адмене візавых патрабаванняў. Пра гэта на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый МІРОНЧЫК. У адпаведнасці з дакументам беларусы і сталыя жыхары Ганконга атрымаюць права свабодна ўязджаць, выязджаць і праязджаць транзітам на працягу не больш за 14 дзён.


Акрамя гэтага, прэс-сакратар расказаў пра іншыя міжнародныя навіны. Так, на пачатку наступнага тыдня Беларусь наведае спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд. Гэта яго першы візіт у нашу краіну на новай пасадзе. Падчас сустрэч, што маюць адбыцца, акцэнт будзе зроблены на абмеркаванні рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі. Запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай, кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Акрамя таго, у праграме візіту прадугледжана наведаць БелГПП, Парк высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: У Ганконг — без віз

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.