Вы тут

Радкі смутку — радкі славы


У адным паэтычным альманаху сустрэліся паэты Расіі і Беларусі з вершамі пра Вялікую Айчынную вайну.


У Маскве пабачыў свет спецыяльны выпуск паэтычнага альманаха-навігатара «Паровозъ» — «Бронецягнік Перамогі». Укладальнікі сабралі разам пранізлівыя, шчырыя вершы пра вялікую вайну. Адметна, што сярод іншых твораў — і паэтычныя споведзі творцаў, чый лёс у 1941—1945 гадах быў звязаны з чужбінай. Ёсць і вершы дзяцей вайны. Унікальны кніжны праект рэалізаваны з падтрымкі Саюза расійскіх пісьменнікаў.

Пад адной вокладкай — вершы Іосіфа Уткіна, Ільі Эрэнбурга, Арсенія Таркоўскага, Міхаіла Матусоўскага, Мікалая Грыбачова, Цэзара Саладара, Сямёна Ліпкіна, Васіля Субоціна... Шмат хто з аўтараў ваяваў з фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі. У кнізе — і вершы паэтаў, якія нарадзіліся і жылі ў Беларусі: Анатоля Сафронава, Аляксандра Валодзіна, Дзмітрыя Кавалёва, Уладзіслава Арцёмава, Пятра Кошаля, Міхаіла Шэлехава. Такі «Бронецягнік...» — добры мастацкі падарунак юбілею Вялікай Перамогі ў 2020 годзе. Ёсць яшчэ час і для стварэння беларускай паэтычнай анталогіі ў знак памяці пра пакаленне пераможцаў, пакаленне пакутнікаў і ахвяр. Радкі, створаныя беларускімі паэтамі-франтавікамі Аркадзем Куляшовым, Піменам Панчанкам, Алесем Бачылам, Максімам Танкам, Аляксеем Пысіным, — радкі для вечнасці.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.