Вы тут

Мой Чынгіз Айтматаў


Мой Чынгіз Айтматаў

Часопіс “Маладосць” запрашае сваіх чытачоў і аўтараў прыняць удзел у конкурсе эсэ на тэму: “Мой Чынгіз Айтматаў”. Лепшыя разважанні, уражанні і рэфлексіі будуць надрукаваны праз год, у нумары, прысвечаным 90-годдзю Чынгіза Айтматава. Абвестка ж робіцца цяпер з нагоды дня нараджэння пісьменніка: 12 снежня яму споўнілася б 89 гадоў.

Эсэ будуць прымацца на адрасы рэдактараў часопіса з пазнакай: “Мой Чынгіз Айтматаў” да 1 верасня.

Ёсць час перачытаць, успомніць, пераасэнсаваць, адкрыць для сябе нанова творчасць вялікага майстра і сябе ў гэтай творчасці. Спадзяёмся, што на запрашэнне адгукнуцца нашы аўтары - самыя таленавітыя, яркія, з тонкім пяром: і шматабяцальная моладзь, і прызнаныя творцы.

Радыёмост "Мінск--Бішкек", прысвечаны творчасці Чынгіза Айтматава, з удзелам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць" слухайце тут:

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.