Вы тут

Узаемадзеянне "школа-ВНУ-прадпрыемства" абмяркуюць у Гомелі


Узаемадзеянне, пераемнасць, бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы "школа- ВНУ-прадпрыемства" абмяркуюць прадстаўнікі трох краін на міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі, якая пройдзе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны 23-24 лістапада, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Фота: hse.ru

Кола ўдзельнікаў мерапрыемства досыць шырокае. Свае даклады на форуме прадставяць больш за 250 педагогаў, вучоных, кіраўнікоў і прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі, Расіі, Украіны.

"Форум праводзіцца ўжо ў адзінаццаты раз, і з кожным годам цікавасць да яго расце. Ён дазваляе вызначыць перспектыўныя стратэгіі ўзаемадзеяння ўсіх суб'ектаў прафарыентацыйнай работы, намеціць асноўныя напрамкі яе ўдасканалення з улікам вопыту беларускіх, расійскіх, украінскіх спецыялістаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Праграмай запланавана работа некалькіх секцый. Удзельнікі абмяркуюць агульнатэарэтычныя і прыкладныя праблемы развіцця адукацыйнай сістэмы "школа-ВНУ-прадпрыемства", педагагічныя, арганізацыйныя, эканоміка-прававыя ўмовы яе эфектыўнага функцыянавання. Таксама будуць разгледжаны змест, формы, праблемы выхаваўчай работы, актуальныя напрамкі работы з адоранай моладдзю. У цэнтры ўвагі спецыялістаў будуць і пытанні рэалізацыі кластарнага падыходу, ролю інфармацыйных тэхналогій у адукацыйнай дзейнасці і г.д.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.